А.В. Глiнiсты

1.1. Прадмова


З часоў глыбокай старажытнасці неба прыцягвала ўвагу людзей. Вывучэнне заканамернасцей руху Сонца, Месяца, планет дало чалавецтву матэматыку, механіку, фізіку. Няма аніводнай старажытнай цывілізацыі, прадстаўнікі якой, вывучаючы неба, не стваралі б сістэмы разлiку часу і календары, упарадкоўваючы і рэгламентуючы такім чынам сваё жыццё. Развіццё чалавецтва на Зямлі немагчыма ўявіць без гісторыі пазнання неба, пабудовы сістэмы астранамічных ведаў.

У апошнюю палову XX i ў пачатку XXI стагоддзяў астраномія развіваецца асабліва бурна, што абумоўлена перш за ўсё навуковай і практычнай неабходнасцю, а таксама імклівым развіццём касманаўтыкі і ракетнай тэхнікі. Патрэбы сучаснай цывілізацыі прымушаюць чалавека распрацоўваць і ўдасканальваць тэарэтычную аснову астранамічных ведаў, метады і сродкі астранамічных назіранняў і эксперыментаў.

Астраномія дае унікальны матэрыял, які дэманструе змену месца і ролі чалавека ў працэсе асваення і пазнання свету, яго ператварэнне са старонняга бездапаможнага назіральніка, прывязанага да паверхні Зямлі, у актыўнага даследчыка шматлiкiх астранамічных і фізічных з'яў, якія адбываюцца ў Сусвеце, у дзейны аб'ект фізічнай рэальнасці.

В.В. Малышчыц



Відавочна, што ў недалёкай будучыні поспех развіцця цывілізацыі будзе ў асноўным залежыць ад маштабаў асваення і выкарыстання касмічных аб'ектаў і прасторы, а астраномія і сумежныя з ёй галіны ведаў ператворацца ў непасрэдную прадукцыйную сілу.

У гэты ж час, узмацнення астранамічнай адукацыі патрабуюць і некаторыя аспекты сацыяльнага жыцця грамадства. Па-першае, недахоп ведаў адразу ж аўтаматычна задавальняецца за кошт рознага роду псеўданавуковых тэорый (астралагічных, акультных і іншых) і спекуляцый, i, па-другое, неразуменне важнасці пазаземнага развіцця чалавечай цывілізацыі прыводзіць да пэўнага непрымання касмічных даследаванняў. Важнасць «ўсеагульнай астранамічнай пісьменнасці» пацвярджае і той факт, што астраномія з'яўляецца, бадай, адзінай прыродазнаўчай дысцыплінай, дзе да гэтага часу важную ролю граюць аматарскія даследаваннi.

Такім чынам, развіцця астранамічнай адукацыі патрабуюць як навукова-вытворчыя, так і сацыяльныя аспекты развіцця сучаснага грамадства.

Дадзеныя матэрыялы носяць некамерцыйны вучэбны і навукова-папулярны характар і закліканы часткова кампенсаваць дэфіцыт вучэбнай літаратуры па астраноміі для студэнтаў і школьнікаў.

Г.Ф. Стэльмах

Гэтыя матэрыялы ўключаюць у сябе асноўныя раздзелы курса агульнай астраноміі: сферычную астраномію; асновы астрафізікі і нябеснай механікі; астрафізіку планет, зорак, галактык і Сусвету ў цэлым; элементы касмалогіі і агульнай тэорыі адноснасці і некаторыя іншыя. Змест матэрыялаў ўлічвае вынікі сучасных даследаванняў і рэаліі сённяшняга дня. Тэарэтычныя раздзелы дапоўнены ўмовамі задач і дадатковай літаратурай.

Прыведзеныя тут матэрыялы падрыхтаваны на аснове лекцый па астраноміі, якiя чытаюцца на фізічным факультэце БДУ; а таксама з выкарыстаннем матэрыялаў арыгінальных і аглядных артыкулаў, апублікаваных у часопісах «Успехи физических наук», Scientific American, Reviews of Modern Physics і інш; рэсурсаў NASA, Science Photo Library, Wikipedia і інш; наступных навучальных, навуковых і навукова-папулярных выданняў:

1. Э.В. Кононович, В.И. Мороз. Общий курс астрономии. Москва, Едиториал УРСС, 2004.

М.Б. Шундалаў

2. А.П. Клищенко, В.И. Шупляк. Астрономия. Москва, Новое знание, 2004.
3. А. Громов, А. Малиновский. Вселенная: вопросов больше, чем ответов. Москва, Эксмо, 2009.
4. P.J.E. Peebles. Principles of Physical Cosmology. Princeton University Press, 1993.
5. С. Хокинг. Краткая история времени: от Большого взрыва до чёрных дыр. Санкт-Петербург, Амфора, 2001.
6. Ю.А. Рябов. Движение небесных тел. Москва, Наука, 1977.
7. Б. Грин. Элегантная Вселенная. Москва, КомКнига, 2007.
8. Физическая энциклопедия в 5 томах (под ред. А.М. Прохорова). Москва, 1988–1999.
9. Р. Керрод. Вселенная: взгляд с космического телескопа «Хаббл». Москва, БММ АО, 2004.
10. Энциклопедия для школьников и студентов в 12 томах. Том 2. Физика. Математика. Том 4. Мир техники. Мiнск, Беларуская энцыклапедыя iм. П. Броўкi, 2010–2012.

В.I. Шупляк

Матэрыялы рэсурса распрацавалi:

А.В. Глiнiсты, асiстэнт кафедры фiзiчнай iнфарматыкi i атамна-малекулярнай фiзiкi БДУ (web-распрацоўка, тэксты);
В.В. Малышчыц, выкладчык лiцэя БДУ, магiстр ф.-м. навук, астраном-аматар (фота, вiдэа, задачы);
Г.Ф. Стэльмах, загадчык кафедры фiзiчнай iнфарматыкi i атамна-малекулярнай фiзiкi БДУ, кандыдат ф.-м. навук, дацэнт (агульнае кiраўнiцтва);
М.Б. Шундалаў, дацэнт кафедры фiзiчнай оптыкi БДУ, кандыдат ф.-м. навук, дацэнт (канцэпцыя, тэксты, задачы, падбор фота i вiдэа, web-распрацоўка);
В.I. Шупляк, прарэктар Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы БДУ, кандыдат ф.-м. навук, дацэнт (тэксты, задачы).

Развiццё рэсурса плануеццаў у наступных накiрунках: 1) удакладненне iснуючых матэрыялаў; 2) дапаўненне новымi астранамiчнымi i фiзiчнымi дадзенымi; 3) пераклад асноўнай часткi матэрыялаў на беларускую мову.

Стваральнiкi рэсурса жадаюць поспехаў усiм, хто вывучае астраномiю. Вашыя заўвагi i прапановы дасылайце на адрас: shundalov@bsu.by.

Матэрыялы рэсурса падрыхтаваны пры падтрымцы Мiнiстэрства адукацыi Беларусi.