Пералік назваў навукова-даследчых
і навукова-метадычных напрамкаў для тэм
курсавых, дыпломных і магістарскіх прац
Курылкіна С.М., прафесар, д.ф.-м.н., праф.
-
Даследаванне ўплыву формы элементарнай ячэйкі на адлюстраванне і прапусканне метапаверхні.
-
Асаблівасці распаўсюджвання паверхневых плазмон-палярытонаў на метапаверхні.
-
Пучкі Эйры ў метаматэрыялах з градыентам паказчыка праламлення.
Неўмержыцкі М.М., старшы выкладчык
-
Электрамагнітныя рэакцыі на дэйтроне пры нізкіх і сярэдніх энергіях.
-
Мікраскапічнае апісанне распаўсюджвання ўльтрагуку ў двухфазным асяроддзі.
-
Выкарыстанне абагульненняў мадэляў Ізінга для апісання фазавых і структурных пераходаў у розных фізічных сістэмах.
-
Апісанне тунэльных эфектаў з дапамогай інстантоннага фармалізму.
Каваленка М.М., заг. НДЛ «Спектраскапічныя сістэмы»
-
Метады і апаратура тэмпературнай каліброўкі ВК фотапрымачоў.
-
Спектральная каліброўка фотаэлементаў – методыкі і апаратура.
Магільны Ў.В., прафесар, д.ф.-м.н., праф.
-
Эксперыментальнае вывучэнне планарных палімерных хваляводаў для інтэгральна-аптычных схем.
-
Эксперыментальнае вывучэнне арыентацыі вадкіх крышталяў на паверхні фотаадчувальных палімерных пластоў.
Навіцкі А.В., прафесар, д.ф.-м.н., дац.
-
Рассеянне электрамагнітных хваляў дыэлектрычнымі і металічнымі часціцамі.
-
Неэрмітава фатоніка і яе прымяненні.
-
Аптычныя сілы для ўтрымання і маніпуляцыі мікрачасціцамі.